1445549249
euroradiofm

Advertise on podcast: euroradiofm

Rating
★★★★☆
4
from
7 reviews
Categories
Country
United States
This podcast has
605 episodes
Language
English
Publisher
Euroradio
Explicit
No
Date created
2018/12/04
Latest episode
2026/11/06
Average duration
41 min.
Release period
1 days

Description

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Unlock euroradiofm podcast Email contact info,
Listeners & Audience details

Email contact information

Direct podcast contact details

Listeners

Audience numbers & engagement insights

Audience details

Podcast Insights

Podcast episodes

Check latest episodes from euroradiofm podcast


Лойко и Маховский. Лукашенко опоздал — новая проблема главного трамписта .
2026/11/06
Обсуждаем, как Лукашенко опоздал — новая проблема главного беларуского трамписта, как спасают “Городец”, виртуозы вранья или гении высшей бюрократии — что происходит с “Недра Нежин”, Нацбанк перестал стесняться жизни в долг — беларусы в магазинах уже увидели первые последствия, почему резко подорожавшая курятина рискует стать новой картошкой
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября
2026/11/06
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября by Euroradio
Аляксандр Кныровіч. Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу.
2026/11/06
На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўская адказала мужу на хэйт, які ліецца з яго стрымаў
Анатоль Лябедзька і Маргарыта Ворыхава. Пра паездкі ў Брусель і Страсбург і пра “негуманнасць” Офіса Ціханоўскай
2026/11/06
Пакуль прадстаўнікі палітычных ды грамадзянскіх структур дэмсіл бяруць удзел у працы розных міжнародных структур — ад Савета Еўропы, Еўрапарламента ды Паўночнай Рады да праграм абмену ў ЗША, — у дыяспары сканчаецца спрэчка адносна “Ліста палітвязняў”. Дайшло да таго, што фракцыя “Наступ” у Каардынацыйнай радзе абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у антыгуманізме. А ў гэты ж час, да прыкладу, генсек АБСЕ наведвае Мінск для ўдзелу ў Канферэнцыі па бяспецы… Чаму варта і патрэбна змагацца за прысутнасць у міжнародных парламенцкіх арганізацыях і што тая прысутнасць дае беларусам? Якія на сёння галоўныя праблемы ў дэмсіл і ці магчыма іх вырашыць? Што не так з паездкай генсека АБСЕ ў Мінск і пра што гэтая паездка сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
Югася Каляда. Куды нас вядзе “Вандроўка ліфтам” і як “Гедройц” паўплываў на Каляду.
2026/11/06
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў было тры: Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А пасля яго да нас завітаў Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. І хоць публічныя аўтары на гэтым “скончыліся”, мы вырашылі зрабіць сюрпрыз усім і паклікалі на эфір леташнюю лаўрэатку прэміі Югасю Каляду. Якая акурат напярэдадні гэтай сустрэчы выдала новую кнігу — “Вандроўка ліфтам”. Як перамога ў літаратурным конкурсе паўплывала на творчае (і не толькі) жыццё пісьменніцы? Што з сябе ўяўляе новы твор і ці стала “Вандроўка ліфтам” працягам рамана “Перамена месцаў”? Чаму так шмат апошнім часам у беларускай літаратуры з’яўляецца фантастычных твораў і як гэта мяняе ўяўленне пра сучасную беларускую літаратуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пераможца 14-й Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Югася Каляда
Зміцер Шчыгельскі. “Кульгавая качка”: як пройгрыш Трампа ўплывае на дыялог ЗША з Мінскам
2026/11/05
Днямі “Кіберпартызаны” сумесна з калегамі з Silent Crow зладзілі паспяховую атаку на Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі Расіі. Паводле “Кібераў”, было “знішчана сэрца Расстата”. І ў выніку гэтай атакі шкода Расіі і яе магчымасцям планавання, сцвярджаецца, была нанесена вялікая. Чаму беларускія партызаны абралі для сваёй атакі Расстат і як гэта ўплывае на рэжым Лукашэнкі? Як Пуцін уцягвае Беларусь у вайну супраць не толькі Украіны, але і Еўропы і ці сапраўды рэжым гэтаму ўцягванню супраціўляецца? Ці будзе мець уплыў на перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам вынік выбараў у ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кантактная асоба “Кіберпартызанаў”, прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября
2026/11/05
Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября by Euroradio
Ніна Скеп'ян. Як беларускую гісторыю перапісваюць пад дыктоўку куратараў з Расіі.
2026/11/05
Ліцэй БДУ паступова, але няўмольна ператвараецца ў спецшколу юнага КДБіста, у школах і ВНУ з першага класа і курса больш увагі надаюць ідэалагічнай апрацоўцы дзяцей і моладзі, чым профільнаму навучанню, падручнікі па гісторыі Беларусі пішуць, арыентуючыся на расійскія метадычкі, магчымасці для паступлення пасля школы ў заходнія ўніверсітэты скарачаюцца з кожным годам па розных прычынах. Кім у гэтых умовах будзе для беларускіх падлеткаў штучны інтэлект — памочнікам ці ворагам, — сказаць адназначна немагчыма. Ці магчыма? Чаму рэжым так зацята спрабуе ідэалагізаваць навучальныя ўстановы, пачынаючы з дзіцячага садка, і ці атрымліваецца ў яго гэта? Ці адпавядае гісторыя ў падручніках той гісторыі, якая сапраўды была ў Беларусі? Ці можна разлічваць на дапамогу ШІ ў супрацьстаянні з ідэолагамі і ці сапраўды ШІ нясе пагрозу адукацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдатка гістарычных навук, старшыня Беларускага інстытута ў Празе Ніна Скеп’ян
Віталь Цыганкоў. Ці будуць пастаўлены на працяглую паўзу перамовы ЗША з Лукашэнкам?
2026/11/05
У ЗША прайшлі прамежкавыя выбары, і рэспубліканцы на чале з Дональдам Трампам разгромна прайгралі, страціўшы адначасова і Кангрэс, і Сенат. Амерыканісты (як аматары, так і прафесіяналы) жартуюць, што як раней выбаршчыкам абрыдла “левая павестка” дэмакратаў, што і стала прычынай перамогі Трампа, так цяпер незадаволенасць амерыканцаў “кансерватыўна-карупцыйнай павесткай” прывяла да паражэння рэспубліканцаў. А вось тэма ўплыву вынікаў выбараў на адносіны ЗША з рэжымам Лукашэнкі, “перамоўны трэк” Вашынгтона з Мінскам і вызваленне палітвязняў застаецца адкрытай… Ці быў прадказальны такі разгромны для рэспубліканцаў вынік выбараў? Як “дэмакратычныя” Кангрэс і Сенат будуць уплываць на знешнюю палітыку ЗША? Ці чакаць бліжэйшым часам, што Коўл ізноўку прыедзе ў Мінск і вызваленні палітвязняў працягнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
Вольга Дабравольская. “Лепей не будзе”: што рабіць, калі ВНЖ давядзецца чакаць даўжэй.
2026/11/05
Чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй, беларусам Польшчы пакуль не варта. Толькі ў мазавецкага ваяводы на разглядзе больш за 190 тысяч спраў, таму тэрміны могуць расці далей. Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020–2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Адзіная добрая для беларусаў навіна ў тым, што пытанне з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка”, здаецца, зрушылася з месца. Такі вынік апошняй сустрэчы ва Упраўленні па справах замежнікаў. Ці існуюць варыянты дзеянняў у выпадку, калі выдача ВНЖ зацягваецца? Як мінімізаваць верагоднасць адмовы ў наданні міжнароднай абароны? Ці чакаць, што бліжэйшым часам сітуацыя з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка” будзе вырашана станоўча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября
2026/11/04
Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября by Euroradio
Алена Прыходзька. Пра “ўрадавую вяртушку Вячоркі”, гранты і камісію па наглядзе за СМІ.
2026/11/04
Ніколі такога не было, і вось ізноў! У сэнсе — ва ўсім вінаваты журналісты і СМІ. Ізноўку незалежныя бяруць у двукоссе. З той розніцай, што ў часы працы гэтых журналістаў і СМІ ў Беларусі ўсе яны былі “агентурай і пад кантролем КДБ”, а цяпер — па “вяртушцы” — метадычку і загады ім надыктоўвае самі ведаеце хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам, а расследавальнікі “з народа” расследуюць жыццё і фінансы расследавальнікаў-журналістаў. І над усім лунае прывід грантаў і “грамадскай” камісіі па кантролі над СМІ… Чаму незалежныя СМІ ізноўку сталі галоўнымі ворагамі і вінаватымі “ва ўсім”? Ці павінны журналісты займацца самацэнзурай і абмяжоўваць сваіх чытачоў у атрыманні той ці іншай інфармацыі? На якой падставе нехта патрабуе ўвядзення практыкі “грамадскага кантролю за дзейнасцю СМІ” і хто будзе кантраляваць блогераў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Алена Прыходзька
Аляксандр Фрыдман. “Будзем дамаўляцца”: Лукашэнка выпіхвае з перамоў па Украіне Трампа.
2026/11/04
Пакуль Трамп ва Украіне спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для будучых мірных перамоў. Менавіта ў Мінску ён прапануе сустрэцца прадстаўнікам Расіі і Украіны. Верагодна, размова ідзе пра Пуціна і Зяленскага. Галоўнае — без аніякіх пасярэднікаў. Нават Лукашэнка пасярэднікам не будзе. Таму што будзе ўдзельнікам гэтых перамоў. “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнуты ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя”, — сказаў Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Пакуль Трамп плануе сустрэчу “на траіх” з Пуціным і Сі, Лукашэнка працуе над іншай сустрэчай “траіх”. Ці пагодзіцца Зяленскі (і Трамп) на мірныя перамовы ў Мінску ў прапанаваным Лукашэнкам фармаце? Які сігнал дасылаюць Мінску з Еўропы, узгадніўшы прыезд у Беларусь кіраўніка АБСЕ? Ці чакаць значнай змены палітыкі ЗША адносна Еўропы агулам і Беларусі ў прыватнасці па выніку прамежкавых выбараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Павел Усаў. Ці пачуюць у Еўропе заклікі Лукашэнкі “перагарнуць старонку”.
2026/11/04
Пра сваю гатоўнасць “перагарнуць старонку” ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. “Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны”, —заклікае Лукашэнка заходнікаў. І выглядае на тое, што не толькі ён. Менавіта як такі заклік — “перагануць старонку” — успрымаюць асобныя крытыкі “Ліст палівязняў”, у якім палітзняволеныя заклікаюць краіны Еўропы змяніць сваю палітыку адносна Беларусі і распачаць перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў з-за кратаў. Ці варта верыць у жаданне Лукашэнкі “перагарнуць старонку”? Ці маюць пад сабой глебу падазрэнні ў скаардынаваным з’яўленні як “Ліста”, так і гэтай заявы Лукашэнкі? Ці паверыць у чарговы раз Захад Лукашэнку і яго імкненню спыніць канфрантацыю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
Роза Турарбекава. Пра “вялабягучую” ШАС і “непрафесійнасць” АБСЕ.
2026/11/04
Выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў і АБСЕ, і ААН, і ШАС. АБСЕ ў яго даўно не займаецца пытаннямі бяспекі і супрацоўніцтва і знаходзіцца “далёка на задворках не толькі сусветных, але і еўрапейскіх працэсаў”. Павестка ААН “не адпавядае інтарэсам глабальнай большасці”. А ў ШАС — “вялабягучая нейкая павестка і паводзіны яе чальцоў”. Маладзец, паводле Лукашэнкі, толькі Трамп, які проста цяпер спыняе патэнцыйную ядзерную вайну, у якую можа перарасці вайна ва Украіне. Што ў Мінску робіць кіраўнік АБСЕ і што насамрэч стаіць за гэтым візітам? Які сцэнар спынення вайны ва Украіне сёння найбольш верагодны і ці будзе ён выгадны Лукашэнку? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць пазіцыю заходніх палітыкаў адносна Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

Podcast reviews

Read euroradiofm podcast reviews


4 out of 5
7 reviews
★★☆☆☆
MobileRichard 2020/02/20
Што з рэдактаркай(ам)?
Колькі дзён таму вы ў падкасце мацюкаліся, сёння некалькі разоў Марыя Вайтовіч паўтарала адное і тое ж. Можа, вашай радактарцы(у) падкастаў патрэбная ...
check all reviews on apple podcasts

Podcast sponsorship advertising

Start advertising on euroradiofm relevant audience podcasts


What do you want to promote?