1673098843
Літрадыё

Advertise on podcast: Літрадыё

Categories
This podcast has
52 episodes
Publisher
litradio.by
Explicit
No
Date created
2023/02/20
Latest episode
2026/11/05
Average duration
59 min.
Release period
58 days

Description

Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. "Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. "Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

Podcast episodes

Check latest episodes from Літрадыё podcast


Павел Анціпаў / Адкуль бяруцца кнігі
2026/11/05
Пісьменніцкі позірк Паўла Анціпава абсалютна пазбаўлены драматызму. На жыццёвыя падзеі, нават сумныя, на сябе самога ды іншых персанажаў ён глядзіць іранічна. Таму ягоныя кнігі заўжды чытаеш з лёгкай усмешкай і настальгіяй. Раманы “Верхом на звезде” і “Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать” пераносяць нас у атмасферу “нулявых” і 2010-х, дзе пануюць маладосць, літтусоўка, адважнае безграшоўе і непераадольнае жаданне стаць пісьменнікам. У новым выданні падкаста Павел распавядае, як нататкі і дзённікі дапамагаюць яму ўскрыць закансерваваны час, чым ён суцяшае сябе, калі крыўдзіць прататыпаў сваіх тэкстаў, чаму для яго важна пісаць пра самае асабістае і балючае — у тым ліку пра бацьку і сына. А вось на пытанне пра каханне не адказвае, бо хоча зрабіць яго матэрыялам для наступнай кнігі. Асабістыя падзеі1:17 Неідэальны бацька-мастак3:11 Дзіцячы ўспамін з уступнага сачынення4:37 Смерць таты, прадбачаная за 10 гадоў5:49 Каханне як тызер новай кнігі6:06 Мінск, які быў напісаны, і Магілёў, які будзе7:53 Боль у стасунках з бацькам і сынам9:31 Алкаголь як спосаб збору матэрыялу9:58 Імправізацыя на гітары і ў пісьме11:14 Музычны правал, які быў да лепшага12:20 Чаму пісьменніку патрэбная смеласць14:44 Як выпадкова ўзнікла Літрадыё15:45 Ці дапамагае праца ў выдавецтве пісаць?17:53 Апавяданне, якое каштавала 200 долараў18:32 Літаратура ў адрыве ад знешняга свету19:48 Зошчанка, Даўлатаў і іншыя настаўнікі25:01 Літінстытут, які нічога не даў26:39 Платон — афігенскі чувак Творчыя прыёмы28:07 Пісьменніцкія рытуалы31:56 Пісьменніцкая дысцыпліна33:12 Калі прыходзіць натхненне?34:20 Як знайсці час на пісьменніцтва?35:18 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?38:09 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы39:30 Ці карысна рабіць нататкі?42:36 Дзённікі46:42 Першы чытач48:13 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?49:50 Ці патрэбная візуалізацыя персанажаў і падзей рамана?52:08 Адкуль бяруцца сюжэты53:43 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі?55:48 Ці можна пісаць дзве кнігі адначасова?56:44 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?58:28 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?1:01:40 Перфекцыянізм — дабро ці зло?1:03:06 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў?1:04:11 Ці складана пісаць пра асабістае?1:05:06 Як знайсці свой голас?1:06:45 Ці ўплывае пісьменніцтва на лад жыцця? 1:08:15 Эпілог. Тры парады тым, хто піша litradio.link
Юля Арцёмава / Адкуль бяруцца кнігі
2026/10/16
Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля Арцёмава прайшла гэты шлях і цяпер ведае, чаму не можа не пісаць. Аўтафікцыйны раман Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова” прысвечаны эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй кнігі з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень. У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей. Асабістыя падзеі1:12 Чаму складана паказаць свае тэксты каханаму чалавеку5:08 Смерць і адлегласць да яе ў напісаных кнігах7:06 Муж фатограф і адзін з чытачоў11:35 Эміграцыя, якая забіла пісьменніка і ўзгадавала новага16:26 Як Юля кінула працу ў айці дзеля пісьменніцтва20:13 Мастацтва не мусіць рабіцца бескаштоўна Творчыя прыёмы21:52 Пісьменніцкія рытуалы24:02 Пісьменніцкая дысцыпліна30:36 Як пісьменніцтва ўплывае на лад жыцця?32:39 Калі прыходзіць натхненне?35:13 Як знайсці час на пісьменніцтва?38:00 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?42:31 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?45:29 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы51:56 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор54:58 Ці патрэбна візуалізаваць герояў і падзеі рамана?57:06 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць два творы адначасова?59:17 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?1:08:04 Як знайсці свой голас?1:10:12 Чарнавікі1:12:13 Чаму пісьменнікі любяць пісаць пра пісьменніцтва?1:16:01 Ці складана пісаць пра асабістае?1:17:19 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс? 1:21:47 Эпілог. Тры парады тым, хто піша litradio.link
Юля Цімафеева / Адкуль бяруцца кнігі
2024/11/11
Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі.  Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.   У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.
Андрэй Хадановіч / Адкуль бяруцца кнігі
2024/11/06
Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею.  У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.
Альгерд Бахарэвіч / Адкуль бяруцца кнігі
2024/11/01
Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”. У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.
Юля Арцёмава / Супердудко
2024/10/22
Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.
Зараслава Камінская / Адкуль бяруцца кнігі
2024/10/19
Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў.  Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой. У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.
Вера Бакстэр / Супердудко
2024/10/12
Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.
Света Бень / Адкуль бяруцца кнігі
2024/10/04
Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс. Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс пражывання нашай усеагульнай траўмы. Большасць тэкстаў альбома былі напісаныя даўно, але ў іх містычным чынам прарываецца адчуванне і прадчуванне сённяшніх падзеяў. У апошнія 10 год боль знутры і звонку толькі нарастае, таму аўтарка часам злуецца, калі сябры больш любяць ранейшыя жыццярадасныя песні часоў “Срэбнага вяселля”.  У новым выданні падкасту Света Бень распавядае пра каханне, якое, нягледзячы ні на што, жыве ў кожным вершы, пра дачок, якія для яе найлепшыя сябры і крытыкі, пра тэрапеўтычнасць паэзіі і веру ў людзей, якія па сваёй прыродзе добрыя.
Наста Манцэвіч / Супердудко
2024/09/28
Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная. Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.
Айцец Андрэй Крот / Каля літаратуры
2024/09/19
Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадлера і чаму зло — гэта не самастойная сіла, а “недахоп дабра”, — пра ўсё гэта айцец Андрэй раскажа ў падкасце.
Кацярына (блог "Кніжныя размовы") / Каля літаратуры
2024/09/13
Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі. Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматараў навінак літаратуры па-беларуску? І чаму гэты як быццам бы нішавы “мамскі блог” прыцягвае ўсё больш і больш тых, хто цікавіцца беллітам? Слухайце — і чарговы раз пераканаецеся: рабі тое, што любіш, а астатняе складзецца само.
Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч / Каля літаратуры
2024/09/05
Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў падкаст “Каля літаратуры”. І распавялі, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “духоту белорусского дизайна”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist. Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разважанняў. Ад глабальных праблем да прыватных міжсабойных спрэчак, ад функцыянальнага мінімалізму да саламяных павукоў, ад праблемы нязручнай вокладкі да таго, як прыцягнуць увагу ў інстаграме. Слухайце і натхняйцеся.
Ганна Янкута / Адкуль бяруцца кнігі
2024/08/30
Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра снег”, — у якія змясціла дэтэктыўны сюжэт. Потым паставіла перад сабой новую задачу і, не будучы паэткай, стварыла зборнік вершаў паводле беларускай Канстытуцыі. Апошняя на сёння кніга Ганны Янкуты — аўтафікшн пра вымушаную эміграцыю “Час пустазелля” — таксама выклік. Бо аўтарка ўпершыню не хавалася за персанажамі, а шчыра фіксавала пераломныя падзеі ад першай асобы.   У новым выданні падкасту Ганна распавядае пра страх пачуць сябе, пра неідэальныя тэксты, важнасць дысцыпліны, алкаголь як мінус-прыём, а таксама пра розныя бакі пісьменніцтва, якое адначасова — спосаб узаемадзеяння са светам і бясконцы гандаль з самой сабой.
Ірына Гарошка / Супердудко
2024/08/23
Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства. Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі з Ірынай пра жанр "раман-перформанс", асаблівасці аўтафікшн і жаночай прозы, сучасныя трэнды ў літаратуры, метамадэрн і пра шмат чаго яшчэ. Тэлеграм-канал аўтаркі: ⁠https://t.me/iryna_goroshko

Podcast reviews

Read Літрадыё podcast reviews


0 out of 5
0 reviews

Podcast sponsorship advertising

Start advertising on Літрадыё relevant audience podcasts


What do you want to promote?

You may also like to advertise on these Podcasts