
Advertise on podcast: Зроблена ў Польшчы
This podcast has
145 episodes
Language
EnglishPublisher
Зроблена ў ПольшчыExplicit
No
Date created
2024/08/30
Latest episode
2026/11/04
Average duration
51 min.
Release period
5 days
Description
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Unlock Зроблена ў Польшчы podcast Email contact info,
Listeners & Audience details
Email contact information
Direct podcast contact details

Listeners
Audience numbers & engagement insights

Audience details
Podcast Insights

Podcast episodes
Check latest episodes from Зроблена ў Польшчы podcast
Ці трэба панікаваць: разбор прапановы ўрада аб грамадзянстве! Качыньскі наўпрост: магчымы выхад з ЕС
2026/11/04
Ці іншаземцаў з польскімі пашпартамі будуць пазбаўляць грамадзянства? Што дакладна прапануе ўрад Дональда Туска ў апісанні будучага законапраекту аб польскім грамадзянстве і ці іншаземцам, якія вырашылі застацца ў Польшчы, трэба хвалявацца?
Яраслаў Качыньскі ўпершыню наўпрост кажа пра магчымасць выхаду Польшчы з Еўрапейскага Саюза! Ці словы лідара Права і Справядлівасці былі выпадковымі і ці крыецца за імі новая палітычная стратэгія на надыходзячыя парламенцкія выбары?
У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем найбольш гучныя падзеі ў польскай палітыцы.
📍️️️️️️Міні-выстава «Свет на галаве» ў Музеі POLIN для сямей з дзецьмі: https://bit.ly/svet-polin
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — змены ў закон аб польскім грамадзянстве, Качыньскі прапануе выйсці з ЕС
00:51 — што сказаў Качыньскі пра выхад Польшчы з ЕС?
06:10 — рэакцыя на словы Качыньскага ад польскіх палітыкаў
10:28 — што задумаў лідар партыі ПіС
18:40 — гэта крок да паразы Качыньскага?
26:23 — гэта абмяркоўваюць усе мігранты: праект новага закона аб грамадзянстве
36:17 — добрая навіна для замежнікаў
40:49 — замежнікаў будуць пазбаўляць польскіх пашпартоў? Падобная працэдура ўжо ёсць
51:49 — навошта гэтя змены польскаму ў
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Дзяржаўны пераварот і рэжым Туска? Што трэба ведаць пра крызіс вакол Канстытуцыйнага Трыбунала
2026/11/01
Ці Дональд Туск здзейсніў дзяржаўны пераварот, захапіўшы сілай Канстытуцыйны Суд Польшчы?
Як пачынаўся крызіс вакол Канстытуцыйнага Трыбунала і хто зрабіў першы крок? Як Права і Справядлівасць пераўтварыла Трыбунал у сваю партыйную “прыстаўку”, а пасля сабатавала яго працу? І ці Дональд Туск абраў добры спосаб на выхад з патавай сітуацыі?
У новым экстранным выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы разбіраемся ў крызісе вакол Канстытуцыйнага Трыбунала!
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
coming soon
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Беларусы баяцца вайны больш, чым палякі? Што мы можам зрабіць, каб быць лепш падрыхтаванымі
2026/10/28
Польскія медыя ўсё часцей пішуць пра верагоднасць ваеннай агрэсіі з боку Расеі. Адны эксперты кажуць, што поўнамаштабнае ўварванне амаль што немагчыма, іншыя — што гэта пытанне месяцаў. Сам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск рэгулярна кажа пра непазбежнасць канфрантацыі з усходнім суседам. Тым часам складваецца ўражанне, што палякі баяцца выбуху вайны менш, чым беларусы, якія жывуць у Польшчы.
У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» вядучыя Кірыл і Таня абмяркоўваюць лічбы з даследаванняў грамадскай думкі, дзеляцца ўласным досведам, а таксама шукаюць адказу на пытанне, як кожны з нас можа падрыхтавацца да крызіснай сітуацыі.
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — усе вакол кажуць, што будзе вайна. Што рабіць?
00:41 — ці баяцца палякі, што пачнецца вайна? Вынікі апытанняў
07:54 — як адчуваецца блізкі пачатак вайны
17:10 — маркеры, што хутка вайна: на што звяртаць увагу
19:08 — лайфхак ад Тані: як не перажываць пра вайну
19:53 — жыццё падчас вайны
22:04 — ці Польшча рыхтуецца да вайны? Бамбасховішчы і падрыхтоўка грамадзян
28:30 — як падрыхтавацца да магчымай вайны: лайфхакі ад Тані і Кірыла
44:48 — як дапамагаць сабе падчас крызісаў
52:00 — беражыце сябе!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Таня https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Наўроцкі будуе кааліцыю з Браўнам | Канфлікт вакол Канструкцыйнага Трыбунала | Год да выбараў
2026/10/21
Караль Наўроцкі вядзе перамовы аб стварэнні правай кааліцыі з удзелам партыі Гжэгажа Браўна на выбарах у Сенат. Якія шанцы на паўстанне такога саюза і ці магчымы падобны альянс на выбарах у Сэйм? І што кажуць інсайды пра перадвыбарчыя настроі ў сённяшняй урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска?
У Варшаве адбываюцца сутыкненні з паліцыяй, а апазіцыя кажа пра дыктатуру ў краіне. Што адбываецца вакол Канструкцыйнага Трыбунала, хто вінаваты ў сітуацыі, і ці ёсць з яе выхад?
У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы таксама віншуем з перамогай новага мэра Кракава і аналізуем сітуацыю, у якой ён апынуўся.
🔗️️️️️️ Музей POLIN запрашае на экскурсію па сталай экспазіцыі на беларускай мове 8 лістапада, РЭГІСТРАЦЫЯ: https://bit.ly/polin-listapad
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — выбары ў Кракаве, Наўроцкі хоча пасябраваць з Браўнам супраць Туска
01:35 — абмяркоўваем тэрміновую службу ў польскай арміі і хвалім Мэтнцэна
05:39 — вынікі выбараў у Кракаве: віншуем Гібалу і здзіўляемся радасці правых партый
14:19 — напады ў польскіх школах: чым скончылася гісторыя?
20:03 — вета Наўроцкага, якое паўплывае на выбары 2027 года ў Польшчы
26:17 — што адбываецца пад Канстытуцыйным Трыбуналам у Польшчы?
36:04 — урад і апазіцыя Польшчы за год да выбараў у Сэйм 2027 года
42:17 — Наўроцкі дамовіцца з Браўнам, каб перамагчы Туска?
46:16 — Туск здзейсніць сваю мару на выбарах 2027 года ў Польшчы?
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска?
2026/10/14
Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы?
Ці сапраўды Дональд Трамп спрабаваў умяшацца ва ўнутраную польскую палітыку і прапанаваў міністру абароны Польшчы пакінуць урад Дональда Туска дзеля стварэння новай правай кааліцыі? І што адбываецца ў польскіх школах? Чаму падлеткі ладзяць напады і хто можа за гэтым стаяць? Што дзяржава можа зрабіць для бяспекі дзяцей у навучальных установах?
У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» аналізуем апошнія гучныя падзеі і найцікавейшыя інсайды польскай палітыкі.
🔗 Падрабязнасці хакатона «Кааператыў» 30-31 кастрычніка: https://bit.ly/kooperativ-main
🔗 Рэгістрацыя на хакатон «Кааператыў» у Варшаве:: https://bit.ly/kooperativ-reg
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — што адбываецца ў польскай палітыцы: падкаст Зроблена ў Польшчы
00:53 — круты хакатон у Варшаве, абавязкова схадзіце
02:55 — Кірыл адказвае на пытанні гледачоў і глядачак Зроблена ў Польшчы
11:14 — мы спрагназавалі вынікі выбараў у Кракаве (было не цяжка)
16:45 — Трамп хоча скінуць Туска? Што адбываецца?
26:30 — ці будзе сталая амерыканская база ў Польшчы? Амерыканцы чакаюць выбараў у польскі Сэйм?
30:16 — паліва ў Польшчы стала танней: хто на гэтым выйграў, Туск ці Наўроцкі?
33:36 — Мэнтцэн супраць жанчын у паліцыі: штоооооооооо?
39:55 — Максім хваліць Мэтнцэна: пытанне тэрміновай службы
48:19 — што за гісторыя з нападамі ў польскіх школах? Што вядома
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў?
2026/10/13
Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі мігранты вінаватыя ў гэтай сітуацыі?
Разбіраемся ў прычынах анты-імігранцкіх настрояў і хвалі агрэсіі да іншаземцаў у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разам са спецыяльным госцем Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska!
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — спецвыпуск падкаста „Зроблена ў Польшчы”
00:55 — Яўген Прыходзька — ўкраінскі журналіст і новы госць падкаста
01:50 — хваля ксенафобіі ў Польшчы: што змянілася з 2014 года
08:41 — любімая традыцыя беларусаў Польшчы
10:00 — як палякаў хэйцілі ў Брытаніі
12:26 — асабісты досвед: ксенафобія, з якой сутыкаліся Яўген і Кірыл і як яны да гэтага ставяцца
19:40 — чаму ў Польшчы пагоршылася стаўленне да ўкраінцаў, беларусаў і агулам да мігрантаў? Галоўныя прычыны
25:21 — у чым вінаватыя самі мігранты
32:15 — гэта самі палякаў супраць мігрантаў ці гэта ўсё накручваюць палітыкі? Намагаемся разабрацца
46:17 — што робіць урад Польшчы супраць ксенафобіі?
49:11 — прагнозы: што зменіцца са стаўленнем да замежнікаў у Польшчы
Вядоўца: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Госць: журналіст Євген Приходько https://t.me/prykhodkopolska
Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх
2026/10/13
Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак дзеліцца сваім досведам, расказвае пра першыя ўражанні ад польскіх бальніц і называе польскі SOR сапраўдным пеклам.
Парады па падрыхтоўцы да пацверджання дыплома лекара, гісторыі пра стаўленне палякаў да дактароў з іншых краін, а таксама пра грошы ў польскай медыцыне. А таксама гісторыя, як касметычная працэдура выратавала жыццё польскай жанчыне.
🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве, Уроцлаве, Труймясце і Беластоку:
• Сайт https://ddrive.pl/
• Чат-бот https://t.me/denis_drive/
• Facebook https://www.facebook.com/denisdrivewarsaw/
• Instagram https://www.instagram.com/denisdrive_school/
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — беларуская лекарка Паліна — пра жыццё і працу ў Польшчы
00:34 — Паліна мела свой кабінет у Мінску, а потым пераехала ў Польшчу
07:22 — як пацвердзіць беларускі дыплом лекара ў Польшчы: парады ад Паліны на асабістым досведзе
16:10 — што ўразіла ў польскіх бальніцах у параўнанні з Беларуссю
21:24 — „SOR — філіял ада на Зямлі”
25:41 — пацыент крычаў каляжанцы, каб вярталася ва Украіну (але агулам палякі супер)
30:43 — цяпер у Паліны свой кабінет у Варшаве, яна лечыць акнэ і займаецца эстэтычнай медыцынай
33:36 — як выратавала жыццё польскай жанчыне
36:10 — у Польшчы дрэнная эстэтычная медыцына?
39:00 — про грошы лекараў у Польшчы і падкаст Паліны
Вядоўца:
Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/
Госця:
Паліна Дзенісёнак https://www.instagram.com/polina.proface/
Падкаст «Паліна і медыцына» Паліны Дзенісёнак:
https://youtu.be/tlZwAsOOQ4A?si=1XsRuixGL-3XTM0X
Падкаст «Праца-Ваца» Тані Дзямчук: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0
Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#Польшча #палітыка #падкаст #Польша #политика #подкаст #жизньвпольше
Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы
2026/10/08
Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы?
Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем даступную інфармацыю.
Як мэнэджары найбуйнейшай польскай дзяржаўнай карпарацыі Орлен раздалі невядома каму 1,5 мільярда злотых — абмяркоўваем журналісцкае следства!
У Польшчы верагодна паўстане пастаянная ваенная база ЗША. Што гэта азначае для бяспекі польскай дзяржавы?
Гэта новы выпуск «Зроблена ў Польшчы», у якім мы абмяркоўваем і аналізуем найважнейшыя актуальныя падзеі ў польскай палітыцы.
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — навіны польскай палітыка: што адбываецца ў Кракаве, скандал вакол Наўроцкага, што там з Орленам
00:55 — квіток на сустрэчу з Наўроцкім: звычайная справа ці так нельга?
13:34 — Маравецкі дамаўляецца з Тускам? Чым незадаволены ПіС
20:24 — скандал вакол міграцыі падчас выбараў прэзідэнта Кракава
31:40 — Туск хоча кантраляваць зарплаты польскіх лекараў
37:41 — абавязкова паглядзіце гэтае відэа з канала Zero https://youtu.be/-lBm0sx2dmU?si=BWiqdQXajFP987Il
42:06 — скандал вакол Орлена: дзе грошы і нафта?
46:55 — база ЗША ў Польшчы: чакаць ці не?
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў
2026/09/23
Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska.
Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з заявамі пра непазбежнасць эскалацыі: што адбываецца і да чаго рыхтавацца? Ці краіны Еўропы сапраўды прачнуліся і што яшчэ трэба зрабіць, каб забяспечыць Еўропу?
Іншаземцы ў Польшчы пратэстуюць з-за праблем з легалізацыяй, пакуль палітыкі прыдумляюць усё новыя папулістычныя праекты законаў аб міграцыі. Чаго чакаць беларусам і ўкраінцам у перадвыбарчым годзе?
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
00:00 — спецвыпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы»
01:05 — Яўген Прыходзька — ўкраінскі журналіст і новы госць падкаста
02:22 — чаму мігранты сталі асноўнай тэмай перад выбарамі ў Польшчы?
06:04 — чаму беларусы і ўкраінцы патрэбныя Польшчы
07:51 — радыкальныя прапановы польскіх палітыкаў па тэме мігрантаў: як гэта ўплывае на жыццё беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы
13:08 — міграцыйная стратэгія ўрада Туска і прычым тут ПіС
18:57 — пратэсты мігрантаў у Польшчы: ці дапаможа гэта з тэрмінамі чакання дакументаў
22:30 — настроі ва ўкраінскай супольнасці ў Польшчы
25:05 — ці пагражае Польшчы вайна? Расія нападзе на Польшчу?
31:48 — Туск страшыць Польшчу вайной: як рэагаваць на гэта?
36:58 — як магла б рэагаваць Польшча на правакацыі Расіі?
43:44 — ці Еўропа гатовая абараняцца ад Расіі самастойна?
47:35 — еўрапейскі ядзерны парасоль: абмяркоўваем ідэю
Вядоўца: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Госць: журналіст Євген Приходько https://t.me/prykhodkopolska
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня
2026/09/16
Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш заўважны ўдзел беларусаў у першыя дні баёў з Вермахтам? Што вядома пра тых беларусаў, якія загінулі падчас абароны Польшчы? І як знакаміты класік беларускай літаратуры абараняў Гдыню і Хэль?
Што змянілася 17 верасня, калі пачаўся наступ чырвонай арміі? І што гэта дата азначае для беларусаў?
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня!
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — што мы ведаем пра беларусаў у польскай арміі
01:04 — Кірыл адказвае на вашыя пытанні: новы суддзя ў Канстытуцыйным трыбунале, чыя перамога на выбарах у Сейм лепшая для мігрантаў і мігрантак
13:07 — беларусы ў польскай арміі перад пачаткам Другой сусветнай вайны
18:27 — колькі было беларусаў у польскай арміі? У якіх ролях?
23:42 — абарона Варшавы і Берасцейскай крэпасці — дзе ваявалі беларусы напачатку ўварвання ў Польшчу
31:05 — уварванне савецкай арміі ў Польшчу 17 верасня
39:58 — што 17 верасня абазначае для Беларусі
Крыніца фота і ведаў пра беларусаў у польскай арміі: Ігар Мельнікаў і яго асабісты архіў https://new.org.pl/6053,chlopcy_z_polesia.html
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto
2026/09/09
Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto!
Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў 2022 годзе? Што кажа следства пра сувязі крыптавалютнай платформы з палітыкамі Права і справядлівасці, Канфедэрацыі і самім прэзідэнтам Наўроцкім? Ці ў гэтым скандале ёсць віна ўраду Дональда Туска?
І як адзін з найвялікшых карупцыйных скандалаў апошніх гадоў можа паўплываць на польскую палітыку?
🧆 Фестываль яўрэйскай кухні TISZ: https://bit.ly/kuchnia-1
🌯 Гарадскі шпацыр на беларускай мове «Кулінарныя гісторыі яўрэйскай Варшавы» (увага! засталося мала месцаў): https://bit.ly/kuchnia-2
🥗 Адкрытыя анімацыі для сямей з дзецьмі ў Музеі POLIN: https://bit.ly/kuchnia-3
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня!
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — афера вакол платформы Zondacrypto
01:06 — фестываль яўрэйскай ежы
01:36 — Кірыл адказвае на каментары гледачоў і глядачак
08:09 — што за платформа Zondacrypto і ў чым скандал
13:18 — як таямніча знік „кароль польскай крыпты”
16:50 — Пшэмыслаў Краль — хто гэта такі і чаму ён ключавая фігура аферы
18:45 — што здарылася з платформай Zondacrypto? Тысячы людзей страцілі грошы
22:03 — прычым тут польская палітыка?
34:36 — ці ёсць тут сувязь з Крамлём?
37:22 — як афера паўплывае на выбары ў Сэйм 2027 года?
44:00 — адвакат Краля — палітык Грамадзянскай кааліцыі. Ацэнка Кірыла
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Міграцыя, карупцыйныя скандалы, Браўн і слабы Туск — новы палітычны сезон у Польшчы! Першыя прагнозы
2026/09/03
Пачынаецца новы палітычны сезон! Што чакае Польшчу і іншаземцаў, якія тут жывуць?Як выглядае палітычны расклад на пачатку новага сезона ў польскай палітыцы? З якімі праблемамі змагаюцца абодва бакі палітычнай сцэны? Ці слабасць кааліцыянтаў і невыкананыя абяцанні знішчаць шанцы Дональда Туска на перамогу? Як новы вялікі карупцыйны скандал можа паўплываць на сітуацыю правых палітыкаў і самога прэзідэнта Наўроцкага? Ці Гжэгаж Браўн сапраўды стаўся каралём польскай правіцы і можа ўсім дыктаваць свае ўмовы? Якім гэты год можа быць для іншаземцаў у Польшчы?У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы распачынаем новы палітычны год і абмяркоўваем першыя прагнозы на выбары ў Сэйм у 2027 годзе!🧆 Фестываль яўрэйскай кухні TISZ: https://bit.ly/kuchnia-1🌯 Гарадскі шпацыр на беларускай мове “Кулінарныя гісторыі яўрэйскай Варшавы”: https://bit.ly/kuchnia-2🥗 Адкрытыя анімацыі для сямей з дзецьмі ў Музеі POLIN: https://bit.ly/kuchnia-3 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня!👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscyТаймкады:00:00 — новы палітычны сезон у Польшчы: вялікі анонс01:06 — фестываль яўрэйскай кухні, шпацыр на беларускай мове01:58 — Кірыл адказвае на вашыя пытанні: АЭС левых і правых, што рабіць з Браўнам11:51 — мігранты — галоўная тэма будучых выбараў у Сейм у 2027 годзе. Чаму зноў мы?15:54 — як справы ў правых партый? Што ў Маравецкага, Качыньскага, Мэнтцэна і Браўна?27:28 — як справы ў Туска і яго кааліцыянтаў? Першыя ў рэйтынгу, але прычын для радасці няма33:00 — урад Туска пойдзе на выбары адзіным партыйным спісам?38:09 — скандалы НІЯК не ўплываюць на падтрымку партый? Тэорыя45:37 — ці правыя могуць пайсці на выбары адзіным спісам?48:58 — прагнозы на выбары ў польскі Сейм у 2027 годзеВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
За што замежнікі любяць Польшчу і чым яна іх бесіць? На што польскае скардзяцца беларусы ў трэдс
2026/09/01
Вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» — Максім і Таня — стаміліся чытаць пра плюсы і мінусы Польшчы ад іншых, і запісалі свой выпуск на гэтую тэму. Гэта максімальна суб’ектыўны набор плюсаў і мінусаў краіны, таму рыхтуйцеся да таго, што шмат з чым вы не будзеце пагаджацца. Запрашаем у каментары!
Чаму Максіма не бесіць, што па нядзелях нічога не працуе? Чаму Таня ў выніку задаволеная, што паслугі каштуюць даражэй, чым у Беларусі? Па чым беларускім (спойлер: нечакана) сумуюць Максім і Таня?
Чакаем вашыя меркаванні ў каментарах пад новым выпускам падкаста «Зроблена ў Польшчы».
🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве, Уроцлаве, Труймясце і Беластоку:
• Сайт https://ddrive.pl/
• Чат-бот https://t.me/denis_drive/
• Facebook https://www.facebook.com/denisdrivewarsaw/
• Instagram https://www.instagram.com/denisdrive_school/
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — плюсы і мінусы жыцця ў Польшчы
01:15 — ТУРБА важны дысклэймер
02:48 — у нядзелю ў Польшчы нічога не працуе: нечаканае меркаванне
06:04 — у Польшчы дрэнны і дарагі манікюр?
08:10 — у Польшчы лепшыя дарогі і транспарт, чым у Беларусі?
10:36 — у Польшчы дрэнны сервіс? Максім бароніць сваю новую краіну, а Таню бесіць павольнасць
15:02 — праблемы з легалізацыяй у Польшчы
19:20 — стаўленне да дзяцей і сабак у Польшчы
23:01 — школа ў Польшчы: галоўны паказчык, што дзецям з Беларусі падабаецца
24:35 — у Польшчы фактычна забароненыя аборты
27:24 — у Польшчы дрэннае паветра і вада?
30:37 — настальгія па беларускіх прадуктах: Максім і Таня не сумуюць
37:01 — у Польшчы людзі менш ацэньваюць адно аднаго?
39:42 — як ставіцца да Польшчы, калі ты замежнік
42:50 — укід Максіма на заканчэнне выпуска
Вядоўцы:
Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/
Макс Паршута https://www.instagram.com/maximlier/
Падкаст «Праца-Ваца» Тані Дзямчук: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0
Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#Польшча #палітыка #падкаст #Польша #политика #подкаст #жизньвпольше
Як захоўваць беларускасць у Польшчы і навошта? Турбапазітыўныя гісторыі пра роды беларускі ў Польшчы
2026/08/29
Вядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Таня Дзямчук рыхтуецца да родаў і шчыльна вывучае тэму цяжарнасці і гадвання дзяцей. Чым адрозніваецца стаўленне да дзяцей і цяжарных у Беларусі ў Польшчы? Як ставяцца польскія дактары да беларускіх жанчын і іх дзяцей? Чакайце шмат добрых гісторый ад вядоўцы Тані і госці Вікторыі.Таксама шмат няпростых пытанняў: як і навошта знаёміць беларускіх дзяцей у Польшчы з беларускай мовай? Што рабіць, калі дзіцё прыйдзе і скажа, што хоча быць як іншыя дзеці і карыстацца толькі польскай? Як агулам патлумачыць дзіцяці, што ён ці яна беларус ці беларуска?Колькасць складаных пытанняў і добрых гісторый у гэтым выпуску проста зашкальвае.
🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве, Уроцлаве, Труймясце і Беластоку:• Сайт https://ddrive.pl/• Чат-бот https://t.me/denis_drive/• Facebook https://www.facebook.com/denisdrivewarsaw/• Instagram https://www.instagram.com/denisdrive_school/🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscyТаймкады:00:00 — беларускія дзеці ў Польшчы: галоўныя пытанні00:56 — гісторыя Вікі: беларуская айцішніца, жыве ў Польшчы, нарадзіла дачку04:15 — да беларускіх жанчын падчас цяжарнасці лепш ставяцца, чым да польскіх? Так лічаць полькі!08:05 — добрая гісторыя пра польскіх дактароў і іх стаўленне10:23 — гісторыя складаных родаў беларускі ў Польшчы15:00 — Таня — з любоўю да польскіх дактароў і пра комплекс беларускай жанчыны19:08 — беларускія словы падчас кесарава21:44 — як расце беларускае дзіцяці ў Польшчы25:47 — як патлумачыць дзіцяці беларускую мову, калі вы жывяце ў Польшчы?30:23 — Беларусь — краіна з казак? Калі не можаш адвесці дзіця ў Беларусь34:40 — ці дапамагае дзіцяці лепш інтэгравацца ў Польшчы?36:22 — розніца ў выхаванні ў Польшчы і Беларусі40:32 — гісторыя Вікі пра старую плітку і выбачэнні доктарак41:54 — вы захочаце быць дзіцёнкам у Польшчы пасля гэтых гісторый44:16 — як заставацца беларускамоўнымі беларусамі ў Польшчы і навошта50:20 — чаму беларускім дзецям падабаюцца польскія школыВядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госця:Вікторыя Грынько https://www.instagram.com/niama_natchniennia_/Падкаст «Праца-Ваца» Тані Дзямчук: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/#Польшча #палітыка #падкаст #Польша #политика #подкаст #жизньвпольше #родывпольше
Прымусовая асіміляцыя, служба дэпартацыі, выхад з Шэнгена — разбор міграцыйнай стратэгіі Маравецкага
2026/08/29
Ад прымусовай асіміляцыі да дэпартацыі абсалютна ўсіх украінцаў з Польшчы. Разбіраем новыя прапановы правых польскіх палітыкаў.
Матэвуш Маравецкі абвесціў прапанову комплекснай міграцыйнай рэформы: міністэрства міграцыі, служба дэпартацыі і «прымусовая і брутальная» асіміляцыя! Што ў гэтым плане сапраўды карыснае, а што — чысты папулізм? Ці некаторыя прапановы былога прэм'ера не парушаюйь правы чалавека? І наколькі рэальны выхад з шэнгенскай зоны шляхам рэферэндума?
Тым часам партыя Права і справядлівасць і дэпутат Януш Кавальскі высоўваюць усё больш жорсткія прапановы па грамадзянах Украіны.
🎂 ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ «Зроблена ў Польшчы»: сустрэнемся 30 жніўня а 14:00, квіткі ўжо даступныя: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/567286
🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak
🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня!
👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
Таймкады:
00:00 — чаго правыя хочуць ад мігрантаў у Польшчы
01:04 — Кірыл запрашае на дзень народзінаў Зроблена ў Польшчы
01:30 — мігранты зноў будуць галоўнай тэмай перад выбарамі?
04:28 — вяртанне палякаў у Польшчу — новая стратэгія Маравецкага
12:23 — ліміт на працоўныя візы ў Польшчу: што не так з ідэяй
15:11 — дэпартацыйныя алерты, рахунак кожнага мігранта, служба дэпартацый
21:53 — безумоўная асіміляцыя ў стратэгіі Маравецкага: пра што размова
25:26 — размовы пра выхад Польшчы з Шэнгена
33:13 — ПіС хоча дэпартаваць украінскіх мужчынаў, якія не працуюць
38:27 — Януш Кавальскі хоча дэпартаваць усіх украінцаў з Польшчы
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/
#подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше
Podcast reviews
Read Зроблена ў Польшчы podcast reviews
Podcast sponsorship advertising
Start advertising on Зроблена ў Польшчы relevant audience podcasts
You may also like to advertise on these Podcasts

4.714140352
Bad Friends
Bobby Lee & Andrew Santino

4.7132074
10 to Life
Annie Elise

4.76759466
Criminology
Emash Digital & Mike Ferguson, Mike Morford

4.87538985
The Dr. John Delony Show
Ramsey Network

4.512656672
RedHanded
RedHanded

4.959962000
Legal AF by MeidasTouch
MeidasTouch Network

4.942061993
Chente Ydrach
Chente Ydrach

4.7292782000
The Michael Knowles Show
The Daily Wire

4.8104532000
Steve Deace Show
Blaze Podcast Network

4.838332000
Entrepreneurs on Fire
John Lee Dumas of EOFire