
Advertise on podcast: «Як тут як там»
This podcast has
6 episodes
Publisher
Менская ўрбаністычная платформаExplicit
No
Date created
2025/11/06
Latest episode
2026/11/09
Average duration
51 min.
Release period
75 days
Description
«Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг. www.mienskurban.space
Podcast episodes
Check latest episodes from «Як тут як там» podcast
«Экалогія ў горадзе: чаму не ўсе праекты аднолькава карысныя»
2026/11/09
Мы жывём у часы змены клімату, калі гарады з дапамогай розных праектаў спрабуюць адаптавацца да новай рэчаіснасці. Пры гэтым ім даводзіцца ўлічваць бюракратычныя, культурныя, эканамічныя і іншыя асаблівасці. Але ці сапраўды гэтыя праекты працуюць і ці заўсёды прыносяць карысць?
У гэтым эпізодзе пагаворым пра:
прыклады праектаў, у якіх экалагічныя мэты ўступаюць у канфлікт з іншымі каштоўнасцямі і інтарэсамі ў горадзе;тое, як зялёныя праекты могуць супярэчыць культурнаму кантэксту і звычкам гараджан_ак;паспяховыя прыклады гарадскіх экалагічных праектаў і тое, што могуць зрабіць спецыяліст_кі і гараджан_кі, каб такія ініцыятывы сапраўды прыносілі карысць.
«Фатаграфія для архітэктараў: як і для чаго мы здымаем»
2026/10/11
Мы фатаграфуем будынкі, вуліцы і ландшафты, каб зафіксаваць убачанае, але што гэтыя здымкі могуць расказаць пра месца і людзей? Як фатаграфія дапамагае даследаваць гарады і ландшафты? Дзе заканчваюцца яе магчымасці ў апавяданні гісторыі — і што застаецца па-за кадрам?
У гэтым эпізодзе пагутарым пра:
- праекты, дзе фатаграфія становіцца галоўным метадам даследавання, яго вынікам ці нагодай для размовы;
- тое, як праз здымкі лепш разумець людзей і іх сувязі з месцам;
- тое, што і як варта здымаць, каб фатаграфіі дапамагалі захоўваць спадчыну;
- практычныя прыёмы здымкі ў палявых умовах: як атрымаць добры вынік і задавальненне ад працэсу.
«Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»
2025/12/17
Гутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не дажыць да будучыні.
«Іржавая будучыня беларускіх гарадоў»
2025/12/09
Прамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый.
«Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»
2025/11/23
Часам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі.
«Панэлькі — хто каго перажыве?»
2025/11/01
Панэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё?
У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра:
панэлькі як жылы аб’ектпрасторавую арганізацыю панэльных мікрараёнаў значэнне панэлек для сучасных гарадоўуяўныя мадэлі будучыні, дзе панэльная забудова ёсць і дзе яе няма