1619997546
Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Advertise on podcast: Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Rating
★★★★★
5
from
3 reviews
Categories
Country
United States
This podcast has
99 episodes
Language
English
Explicit
No
Date created
2022/04/19
Latest episode
2026/09/25
Average duration
85 min.
Release period
20 days

Description

Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Лёшам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм

Unlock Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні podcast Email contact info,
Listeners & Audience details

Email contact information

Direct podcast contact details

Listeners

Audience numbers & engagement insights

Audience details

Podcast Insights

Podcast episodes

Check latest episodes from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні podcast


Новы StarCraft і вяртанне WoW — што паказала Blizzard? | Першы Гікаўскі #97
2026/09/25
BlizzCon 2026 прынесла новы StarCraft, Diablo 5 і World of Warcraft: Forever. Абмяркоўваем, ці верне Blizzard гульцоў у WoW 2004 года і ці дабярэцца гульня нарэшце да кансоляў.Таксама ў выпуску: чаму кіраўнік Anthropic заклікае запаволіць развіццё ШІ; у чым даследчыкі RubyGems абвінавачваюць агентаў OpenAI; як Маямі рыхтуецца стаць Вайс-Сіці; чаму Physint Кадзімы перайшла ад PlayStation да Xbox; і што Apple паказала разам з iPhone 18 Pro і складным iPhone Duo. Патрымаць: https://www.patreon.com/piersy
ШУРШУНЧЫКАПРЫДАТНАСЦЬ 100%
2026/08/26
Google паступова ператварае пошук у ШІ-чат, а Spotify і Suno рыхтуюць новыя абмежаванні і маркіроўку для кантэнту, створанага нейрасеткамі. Тым часам «Барбі 2» завісла праз грошы, новы «Чалавек-павук» узяў $2 млрд, Джоні Дэп можа зноў стаць Джэкам Вераб’ём. А амерыканскім вайскоўцам прапануюць чатыры дні адпачынку дзеля GTA VI — пра галоўныя навіны тэхналогій, кіно, музыкі і гульняў у новым выпуску.
Скандалы, звальненні, рэкорды
2026/08/04
Вітаем вас у 95-ым падкасце, размаўляем пра праблемы серыяла God of War, масавыя звальненні ў Ubisoft, будучыня Fallout, рэкорды Нолана і іншыя гучныя падзеі. Таксама разбіраем, што адбываецца з Electronic Arts, GameStop, Steam Deck і планамі Valve на новае «жалеза». Каротка, па сутнасці і без вады — усё самае важнае за тры тыдні. [00:00] Пачатак [03:13 Чаму ios лепш за кітайскі android [15:42] Бог вайны парваўся [27:40] Звальненні пасля поспеху ў EA [37:58] GameStop цяпер больш пра мерч [42:53] Калі новы TES?  [47:40] Аптымізацыя EA  [52:37] Нолан зноў геній?  [55:48] Steam machine больш няма [01:05:56] Зноў гэтыя манапалісты [01:09:13] Ніякіх рэмасцераў Dragon Age Патрымаць: https://www.patreon.com/piersy
ДЫСКІ ПАМІРАЮЦЬ, ТЭХНАЛОГІІ ДАРАЖЭЮЦЬ І ДАРАГАЯ GTA
2026/07/13
У 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым падраздзяленнем Microsoft і навошта OpenAI прапануе перадаць частку акцый ураду ЗША. А яшчэ гаворым пра складны iPhone, новае падаражанне памяці і шматмільярдны штраф Google у Еўропе. Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ
2026/06/21
Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War. Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
АСАБЛІВЫ
2026/05/31
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі. У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту. Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім. Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️ Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ
2026/05/21
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе. Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.
 Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску. Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.
 Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.
 Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
 ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform 
Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/

 ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/ саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/ кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/ футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/
МЫ КОНЧАНЫЯ
2026/04/28
У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку. Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.
 Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.
 Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра. Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski
OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2
2026/04/01
OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ.І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць. Дзякуй, што застаецеся з намі! Спасылкі: Канвертар субтытраў - t.me/ass2srt_bot Падтрымайце кінакіпу - https://kinakipa.site/support-us Падкаст "На Вайбе" - https://youtu.be/a33ArHfpcW8?si=TlSM8CwaSZDLvHfx Падкаст "Каласы пад Сярпом ШІ" - https://www.youtube.com/@kalasyai Падрымайце збор на фільм “Марці Непаўторны” - https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО
2026/03/15
У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года. Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.
XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O
2026/02/25
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ. Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO. Падтрымаць збор на Marty Supreme: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/wishlist   Падтрымаць Першы Гікаўскі можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/piersy
ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ
2026/02/09
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны. Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.
Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды
2026/01/25
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy Спасылкі на праэкты Гомзіка:

 Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613
 VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut
GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI
2026/01/21
У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі. Глядзець: https://youtu.be/FtnGo65lvjE
 Версія падкаста на 30 хвілін даўжэй вось тут:  https://www.patreon.com/piersy Падтрымаць можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/c/piersy Друкарнік: https://drukarnik.app/ Збор ад МРГ: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
НАРЭЗНЫ - ВЫНІКІ 2025
2025/12/30
Сёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе.

Podcast reviews

Read Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні podcast reviews


5 out of 5
3 reviews
★★★★★
Lasunak 2023/12/25
Вельмі добра
Цікавыя рэфлексіі пра гауняроў, НРМ, Мелказёрава і Дзівію. Так трымаць
check all reviews on apple podcasts

Podcast sponsorship advertising

Start advertising on Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні relevant audience podcasts


What do you want to promote?