1637186106
Цёмны Лёс

Advertise on podcast: Цёмны Лёс

This podcast has
34 episodes
Language
English
Publisher
ciomnylos
Explicit
No
Date created
2022/07/30
Latest episode
2026/09/23
Average duration
146 min.
Release period
19 days

Description

Тутэйшыя зразумеюць

Unlock Цёмны Лёс podcast Email contact info,
Listeners & Audience details

Email contact information

Direct podcast contact details

Listeners

Audience numbers & engagement insights

Audience details

Podcast Insights

Podcast episodes

Check latest episodes from Цёмны Лёс podcast


ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін
2026/09/23
Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным. У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах. СПАСЫЛКІ 🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a 🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin 🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца 7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін» 11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка» 15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці? 16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне? 18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка? 20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства 25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю 27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам» 29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых» 33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў 35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання 37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі? 43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў» 49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі 52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем 55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў 57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі 59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй 1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг 1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць 1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю? 1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу 1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску 1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT 1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ» 1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення 1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства 1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць 1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам 1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова 1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары 1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс 1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў? ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #літаратура #анашкін
ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман
2026/08/18
Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе. Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца! СПАСЫЛКІ 🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman 🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка 5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў 7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію 16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі 20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык? 26:30 Афіцыйны пачатак выпуску 27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА 34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся 41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі 44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў 47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка» 54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія 56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі 1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі 1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers 1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю 1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці» 1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя 1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма 1:20:41 ШІ ў аналітыцы 1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца 1:36:20 Памылкі ў працы 1:42:19 Рызыкі прафесіі 1:46:26 Якасьці добрага аналітыка 1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці 1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам? 1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі 2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову 2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт 2:14:02 Хто такія беларусы 2:17:46 Улюбёныя словы 2:18:48 Які лёс у беларусаў ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #паліталогія #шрайбман
ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"
2026/05/22
Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас». Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі! Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава! СПАСЫЛКІ 👉 Падкаст "Праз космас":  @praz_kosmas   👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas 👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P АСТРА-ФАТОГРАФЫ 🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts 🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich 🔹 https://www.instagram.com/instaslavik 🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur 🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer НАВІГАЦЫЯ 0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры 1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс 10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы 16:29 Першая цікавасць да неба 32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас» 41:31 Беларускія касмічныя праекты 52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі 57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы 1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў 1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц 1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы 1:25:59 Навошта людзям Марс 1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX 1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін 1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці 1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу 1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі 2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне 2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі 2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем 2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі 2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast 2:40:19 Праблема светлавога забруджвання 2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння 2:53:22 Касмічны бліц 2:55:59 Пра беларускасць 3:02:25 Шлях да беларускае мовы 3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі 3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #біблія #пентаквантар
ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў
2026/04/22
Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў. Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс». Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава!  СПАСЫЛКІ 👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/ 👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем  5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым 9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай  10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар» 21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі  35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія  45:52 Разбор арганізацый сусвету 50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект»  58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў  1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах  1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў  1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю  1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў  1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе  2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр  2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй  2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў? ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #біблія #пентаквантар
ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026
2026/04/17
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!  Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання! СПАСЫЛКІ 👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing 👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ 1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе 2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты 5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ 11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу 13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс 16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы 19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ 22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека 26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе 30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok) 35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет 38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце 42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання 48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.1 54:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе 1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder 1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub 1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу 1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў 1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый 1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў 1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic 1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата 1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow 1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю 1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent 1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode 2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor 2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы 2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2 ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #праграмаванне
ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык
2026/02/01
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Разагрэў  3:43 Знаёмства 13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак 18:57 Гісторыя беларускай агучкі 30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі  33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі  38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца  41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу 44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі  46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі  50:11 Дзе глядзець беларускую агучку  56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах  59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў  1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права  1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі  1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць?  1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен  1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер  1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ  1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі  1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка 1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы 2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе» 2:16:15 Колькі каштуе агучка 2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту 2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца? 2:41:03 Мара Вожыка 2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі 2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску 2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара». 2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?. 3:01:24 Пра пераход на беларускую мову 3:10:09 Што такое такое быць беларусам? 3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў? СПАСЫЛКІ 👉 Канал Вожыка:  @vozh_voice  👉 Канал CIKAVINKA:  @cikavinka  👉 Першы Гікаўскі:  @piersyhikauski    👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74 👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk 👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ 🔸 Belmult: https://belmult.online 🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s 🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site 🔸 Screenka: https://screenka.com 🔸 Baravik: https://baravik.org 🔸 Anibel: https://anibel.net 🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #агучка #вожык
ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след
2026/01/19
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!  Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет! СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA   🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai 🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups 🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25 🔸 Калонка Holas: https://www.holas.ai 🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10 🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025 🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793 НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ: навошта ведаць «базу»  6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа  7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці»  10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ  12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія  14:41 Meta і xAI 15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek  18:22 Z.ai 19:55 Іншыя кітайскія гульцы 21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне 22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ  23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты  26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма  32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam  34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by  36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка  37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD)  40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree  42:56 Пра Cursor  43:52 Пошук будучыні: Perplexity  44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney  45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан)  51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs  52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер  56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар  57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind)  58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia)  1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia?  1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity  1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation  1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына 1:06:53 Заключэнне ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #пантэон
ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі
2026/01/14
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс.  Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча. СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io 🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes 🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai НАВІГАЦЫЯ 0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс»  1:05 Пра госця 2:43 Дапамога каналу 5:50 Гісторыя нікнэйма 6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў  10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект?  13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства  22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне  26:07 Пераезд у Польшчу 30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча 40:33 Навошта палякам беларуская філалогія?  46:24 Чый Адам Міцкевіч?  49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара  56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў  1:00:42 Як працуе Вікіпедыя 1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда 1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў  1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае  1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы  1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі  1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне  1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША 1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі  1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі 1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс  1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем  2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі  2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі 2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый?  2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ  2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак  2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю 2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр  2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе  3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю  3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць  3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову  3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі  3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ 3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap 3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі  4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не  4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў?  4:23:14 Улюбёнае слова ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #вікіпедыя #мова
ЦЛ #41 | Як здзейсніць кругасветнае падарожжа за тры гады / У госьціках Саша Гойшык
2026/01/12
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Едзем   1:21 Прыехалі!   6:33 Пра адукацыю: Салігорск — Вроцлаў   16:15 Вяртанне ў Польшчу   20:30 Калі і як з’явілася мара пра кругасветнае падарожжа   22:22 Пра падрыхтоўку да вандроўкі   30:36 Як Сашу абрабавала паліцыя ў Венесуэле   38:40 Допыт у афганскім Талібане   56:21 Кандагарская тэкстыльная фабрыка   1:00:55 Як Сашу прымушалі прыняць іслам   1:08:03 Блогеры ў Афганістане   1:11:22 Як заставацца на сувязі і дзе хаваць грошы   1:18:20 Пра правы кіроўцы   1:20:15 Як вывучыць іспанскую за некалькі тыдняў   1:25:35 Скутар на 22 тысячы кіламетраў   1:28:42 Чаму так мала Паўднёвай Амерыкі   1:30:35 Пра Гватэмалу   1:31:55 Пра стасункі і сяброўства   1:37:55 “Цікавыя” беларусы Арабскіх Эміратаў   1:41:43 Як абіраць людзей у вандроўках і пра культуру каўчсёрфінгу   1:44:09 Гісторыя з Ганконга   1:48:33 Каўчсёрфінг не для інтравертаў?   1:53:11 Беларусы Новай Зеландыі і гісторыя з беларускамоўным хлопчыкам   1:55:25 Што з Афрыкай і якія планы   1:57:00 Пра выступы і кнігу   1:59:05 Беларусы Аўстраліі   2:03:35 Ці можна быць беларусам па-за Беларуссю   2:10:37 Ці лёгка быць беларусам за мяжой   2:13:25 Не самая лепшая Еўропа   2:19:58 Хто такія Беларусы   2:21:56 Ці цёмны лёс у беларусаў   СПАСЫЛКІ 🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support 🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos 🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com 🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos 🔸 Падтрымаць Сашу: https://buymeacoffee.com/valacuga 🔸 Саша ў FB: https://www.facebook.com/zaza.gashek 🔸 Саша ў Instagram: https://www.instagram.com/alex_valacuga 🔸 Артыкулы Сашы на Белсаце: https://belsat.eu/87259660/alyaksandr-gojshyk 🔸 Артыкулы Сашы на Люстэрцы: news.zerkalo.io/search/?str=гойшик 🔸 Увесь маршрут вакол света: https://www.travellerspoint.com/map/#/trip/1531252 ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos 🔻 Падтрымаць канал: https://itbeard.com/support #цёмнылёс #ваколсвету #сашагойшык
ШІЛ #2 | Як ствараецца ШІ-музыка: ад ідэі да паўнавартаснага трэку па-беларуску без музычнай адукацыі
2026/01/12
УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo У другім выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба" я распавяду і пакажу, як ствараць якасную музыку цалкам праз ШІ — без музычнай адукацыі і за невялікія грошы. Разгледзім прыклады стварэння асобнага гурта на мовах, якімі мы не валодаем, паглядзім, як нараджаўся «Родны Флоў» на беларускай мове, даведаемся, як рабіць тэксты, музыку і нават відэакліпы, цалкам выкарыстоўваючы магчымасці ШІ і ўласную фантазію! Нягледзячы на тое, што для выкарыстання інструментаў з відэа не патрэбная музычная адукацыя, музыкам яно таксама будзе карыснае. Даражэнькія, з вашым бэкграўндам і такімі інструментамі вы здольныя ствараць сапраўды неверагодныя рэчы — я ў гэтым упэўнены! Спадзяюся, гэта відэа дапаможа з’явіцца большай колькасці якаснай музыкі на роднай мове. 😊 НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ  7:24 План 7:50 Што мы мелі два гады таму 9:25 Тэорыя 52:06 Вялікі спіс ШІ-сэрвісаў 53:10 Сэрвісы: праца з тэкстам 58:55 Сэрвісы: генерацыя музыкі 1:05:10 Сэрвісы: генерацыя відэа 1:07:12 Сэрвісы: сінхраніцазыя вуснаў 1:09:37 Сэрвісы: праца з графікай 1:20:20 Практыка: стварэнне нямецкамоўнага фэнтазі-метал гурта DunkelSaga 2:01:08 Практыка: стварэння "Роднага Флоў" - беларускамоўнай музыкі ды кліпа 3:08:52 Колькі гэта каштавала 3:11:24 Пра праблемы этычнага кшталту 3:37:30 Пра мае праекты і дзе слухать пра ШІ па-беларуску СПАСЫЛКІ 🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support 🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos 🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com 🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos 🔹 Guslee Bel: https://www.tiktok.com/@guslee.bel 🔹 Падкаст "Каласы пад сярпом ШІ":  @kalasyai   🔹 Беларускамоўны твітар vkl.world: https://vkl.world 🔹 Суполка ШІ-аматараў у Тэлеграме: https://t.me/belarusai 🔹 Маё відэа пра ШІ двухгадоваў даўніны: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8 🔹 DunkelSaga:  @dunkelsaga   🔹 Трэк "Родны Флоў": https://youtu.be/NhXtu1ftRSA 🔹 Трэк "Мужык-беларус": https://youtu.be/2fU6GJlxBV0 🔹 Прэзентацыя: https://docs.google.com/presentation/d/1ZEaWeDm1i7gzHne7QT18QSt5bouKxSZjcLIN9TsbTHc/edit 🔹 ChatGPT: https://chatgpt.com 🔹 Suno: https://www.suno.ai 🔹 Sync.so: https://sync.so 🔹 Flow (Veo 3): https://sync.so 🔹 Nano Banana: https://aistudio.google.com/apps/bundled/pixshop?showPreview=true&showAssistant=true #цёмнылёс #беларускае #штучныінтэлект
ЦЛ #35 | Дэфібрылятар СПЫНЯЕ СЭРЦА? Штучнае дыханне непатрэбна? / Гаворым пра першую дапамогу
2026/01/12
Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музыку рабіць масаж сэрца, чаму дэфібрылятар ёсць паўсюль, ці можна атрымаць крымінальную адказнасць за дапамогу пацярпеламу і шмат чаго яшчэ. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊 МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ 🔹 Ролік пра рэанімацыю: https://www.youtube.com/watch?v=DUaxt8OlT3o 🔹 Ролік пра першую дапамогу пры страце прытомнасці: https://youtu.be/xquvs9v-iTY 🔹 Як праходзяць трэнiнгi: https://youtube.com/shorts/pHg0tA8lrQU 👉 Курсы ў Беларусі, якія рэкамендуе Рыгор: https://instagram.com/firstaid.by 👉 Для замовы трэнінгу ў Польшчы ці Літве пішыце Рыгору: https://t.me/gri_by НАВІГАЦЫЯ  0:00 Уступ  0:30 Пра госця 1:55 Хто такі фельдшар 4:30 Практыка фельдшара-акушэра 5:51 Чым адрозніваецца першая дапамога ад медыцыны 7:30 Першае сутыкненне Рыгора з першай дапамогай 12:15 Навошта вучыцца першай дапамозе ўсім 13:40 Што такое першая дапамога 16:15 Якія могуць быць небяспекі? 23:30 Пра бяспеку асабістую 24:30 Хуткія забойцы: крывацёк і адсутнасць дыхання 25:15 Лужа крыві - што рабіць? 27:03 Як спыніць крывацёк 29:05 КУПІЦЕ ПАЛЬЧАТКІ! 36:47 Праблемы з дыханнем 42:40 Адсутнасць дыхання 49:20 Што можна рабіць, калі чалавек падавіўся 1:02:30 Як рабіць непрамы масаж сэрца 1:06:55 Пра дэфібрыляцыю 1:12:57 Пра юрыдычную адказнасць 1:15:05 Як замовіць кансультацыю Рыгора ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/UmpnV0H4eT0 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/35 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз Revolut: https://revolut.me/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Старонка у web-сеціве: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #першаядапамога #дэфібрылятар
ЦЛ #34 | Гульні і творы па сусвете Warhammer 40k
2026/01/12
Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама пра мастацкія творы вакол Warhammer 40k.  Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №5 - Творы і гульні з сусвету: https://youtu.be/BXQfeIlPZsU ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/BXQfeIlPZsU 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/32 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto  ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer
ЦЛ #32 | Храналогія Warhammer 40k: ад Старых і Ктан да сучасных падзей
2026/01/12
Сёння вас чакае поўннае паглыбленне ва ўсе асноўныя падзеі Warhammer 40k: ад Бойкі ў Нябёсах, Старых і Ктан, да сучасных падзей сусвету. Гэта бадай што галоўны выпуск серыі, дзеля якога рабіліся папярэднія. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/0RywjHVrUoY 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/32 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto  ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer
ЦЛ #31 | Дата-аналітык, які пераклаў Balduru's Gate III з дапамогай ШІ
2026/01/12
Cёння гаворым пра тое, як спадар Зміцер aka Маленькі Зянон пераклаў 230 000 радкоў гульні Baldur's Gate III на беларускую. Акрамя таго, паразмаўляем пра штучны інтэлект, пра Лондан, пра data science і аналітыку дадзеных. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, даражэнькія! 😊 СПАСЫЛКІ 🔹 Твітар Зміцера: https://twitter.com/zmiecer 🔹 Рэпазіторый з перакладам: https://github.com/Trasiankus/bg3-belarusian 🔹 Переклад: https://www.nexusmods.com/baldursgate3/mods/7207 🔹 Выпуск пр ML: https://youtu.be/NcrGtMTvhxQ 🔹 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 0:00 Уступ 1:04 Прадстаўленне Зміцера і лекторый Масаракш 14:14 Як перакладаўся Baldur's Gate III 1:04:44 Data Engineering & Data Analytics 1:45:50 Ці цёмны лёс у беларусаў 1:46:47 Улюбёнае слова па-беларуску ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/31 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto  ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #baldursgate3
ЦЛ #30 | Істоты сусвету Warhammer 40k / Оркі, Альдарі, Некроны, Тау, Тыраніды і Богі
2026/01/12
Сёння вы даведаецеся пра гісторыю асноўных рас, засяляючых сусвет Warhammer 40k: Оркі, Альдарі, Некроны, Імперыя Тау, Тыраніды і Богі Іматэрыўма. Пагаворым пра іх вытокі, узаемаадносіны адно з адным і з Імперыумам Чалавецтва. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 0:00 Прадстаўленне 4:33 Альдарі - эльфы ў сусвеце Вахі 32:41 Некроны і вайна ў нябёсах 57:37 Оркі - грыбы 1:17:31 Імперыя Тау 1:25:39 Тыраніды - сусветная халера 1:43:04 Старыя і Богі ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/30 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto  ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Podcast reviews

Read Цёмны Лёс podcast reviews


0 out of 5
0 reviews

Podcast sponsorship advertising

Start advertising on Цёмны Лёс relevant audience podcasts


What do you want to promote?